Барвенак (1924)/Чары каханьня/Я вянок спляту

Песьня ⁂ (Я вянок спляту)
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
⁂ (Краса-дзяўчынка)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я вянок спляту дзяўчынцы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Я вянок спляту дзяўчынцы
З кветачак-пралесак,
Бо ня маю ёй гасьцінца
За любоў сардэчну.

Я спляту вянок з лілеі
Пекнай і пахучай;
Гэты лепшы можа будзе
Для сэрца дзявоча.

Я спляту вянок з вяргіні,
З тэй, як жар, чырвонай,
За мой дар яна адплаціць
Шчасьцем даўгавечным…