Барвовая зара
Барвовая зара Аўтар: Мікола Сурначоў |
Вот и кончилось детство, Коля.
А. Суркоў
Лясная дарожка
Слядочак губляе:
То вынырне з елак,
То ў лозы знікае,
То выгнецца спінкай,
То ўся ўстрапянецца —
З заросшай лагчыны
На ўзгорак імкнецца.
На ўзгорку рабіна
Махае галоўкай,
Рабіну наведаў
Чаканы салоўка.
Шуміць таямніча,
Нібы ёй вядома,
Куды мяне клічаш,
Барвовая, з дому.