Баўтручок (1934)/Прадмова
Прадмова Публіцыстыка Аўтар: Мікола Шыла 1934 год |
Баўтручок → |
ПРАДМОВА
„Баўтручок“, гэта народны твор, невядомага аўтара, запісаны мною каля Ашмяны ў хутары Асінаўка са слоў грамадзяніна Янкі Тарчэўскага. Пры запісываньні яго, я стараўся прытрымывацца ўсіх тых асаблівасьцяў, як з боку мовы, гэтак і з боку стылю, як помніў і як мне дыктаваў з памяці гр. Тарчэўскі, дзела таго паважаны чытач калі знойдзе якісь няправільнасьці, ці памылкі, дык у гэтым прашу мяне ня вініць. Я даю толькі сыры неапрацаваны матар‘ял. Упарадкаваць і давясьці яго да сучаснага стану мовы — гэта справа спэцыялістаў.
На вялікі жаль мушу адзначыць, што, ня гледзячы на ўсе мае стараньні, мне не ўдалося аднайсьці трэцьцюю частку гэтага твору. Тарчэўскі, які помніў толькі ўрыўкі яе, памёр, а з ім, можа, і гэтая незапісаная частка твору. Па чуткам, твор гэты шмат, хто ведае, але я ня меў шчасьця натрапіць на такога чалавека. Калі хто з паважаных чытачоў ведае такога чалавека, няхай сьпіша, альбо дасьць мне яго адрас, а калі-ж мае сьпісаным „Баўтручка“ шчыра прозьба пераслаць яго мне па адрасу: Вільня, Сьняговы зав. № 8—1, друкарня Знамяроўскага.
М. ШЫЛО.