1. Спачатку яно шалясьцела… 2. Масты старыя спалены…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
3. Ой, была-ж бяседа, была!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2

Масты старыя спалены —
Старыя ланцугі;
Паложаны падваліны
Пад новыя сьцягі.

Узводзіцца будыніна
На іншы склад і лад…
Вароты не зачынены:
Прыходзь і кум і сват.

Ідуць, ідуць з аглядкаю,
Варожаць варажбу:
Ці доўга так пасьвяткуе
Той лад сваю сяўбу.

Яшчэ ня дрэме чорнае
Ў закутках груганьнё
І душы непакорныя
Сачыць, як воўк ягнё.

Мяркуюць так і раюцца,
Ідучы сват і кум…
Ніхто не дакапаецца
Да іхніх слоў і дум.

Ой, крыўда чалавечая,
Вякамі ты расла,
Пажарамі і мечамі
Паслася, як магла.

Калі-ж ты забабонамі
Пакінеш нас карміць,
Над роднымі загонамі
Пятлю крутую віць?!