Безназоўнае (1925)/Вяртаюцца з выраю…

Груган * * * (Вяртаюцца з выраю…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Голад
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі
Да збураных гнёзд на палёх Беларусі;

Як «бежанцы» тыя, ганяны тугою,
Да роднага краю плывуць чарадою.

А думцы маркотна, а думка ня бачыць,
Як птушка і тая айчынай маячыць.

Мкне з выраю птушку, а думка у вырай
Ляцела-б, ляцела, а шчыра, так шчыра!