Беларуская Рада Даверу
Беларуская Рада Даверу Артыкул Аўтар: Міхась Ганько ліпень 1943 году Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 13 |
27 чырвеня 1943 г. сп. Гэнэральны Камісар В. Кубэ у прытымбыцьці вышэйшых кіраўнікоў нямецкага цывільнага кіраўніцтва і беларускіх дэлегацыяў ад усіх акругаў Беларусі правёў урачыстае пакліканьне 15 сяброў Беларускае Рады Даверу, адзначыўшы іх адначасна адзнакамі заслугі для усходніх народаў.
У ліку сяброў Рады знаходзяцца Шэф Кіраўнічага Штабу СБМ М. Ганько і Кіраўнічка Юначак пры Кіраўнічым Штабе СБМ др. Н. Абрамава. Для Саюзу Беларускае Моладзі гэта вялікі гонар і практычны плюс.
В. Аг.