Беларуская Цэнтральная Рада

Беларуская Цэнтральная Рада
Артыкул
Аўтар: Міхась Ганько
сьнежань 1943 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 6, сьнежань, б. 15

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская Цэнтральная Рада

21 сьнежня 1943 г. сп. Гэнэральны Камісар, СС—групэнфюрэр і генэрал-лейтэнант паліцыі фон-Готтбэрг выступіў з вялікай праграмовай прамовай перад прадстаўнікамі усіх акругаў і пастоў жыхарства Беларусі і абвесьціў, што дасюлешняя Беларуская Рада Даверу будзе рэканстытуяваная у Беларускую Цэнтральную Раду. За прэзыдэнта Беларускае Цэнтральнае Рады ён вызначыў прафэсара Радаслава Астроўскага. Адначасна сп. Гэнэральны Камісар абвесьціў шэраг мерапрыёмстзаў, якія павінны забясьпечыць супакой і мірную адбудову у галіне культуры, школьніцтва і сацыяльнае палітыкі на Беларусі. Прамова была спатканая з вялікім энтузіязмам і перарывалася бурнымі воплескамі прысутных.

Новавызначаны прэзыдэнт Беларускае Цэнтральнае Рады праф. Радаслаў Астроўскі сказаў гарачую, перарываную бурамі воплескаў прамову, у якой, між іншага, сказаў:

«Сяньня сп. Гэнэральны Камісар сваёй дэклярацыяй дае нам новы акт даверу, які адкрывае перад беларусамі ужо даволі шырокае поле для адбудовы зьнішчанага краю, які пакінулі нам бальшавікі, дае магчымасьць поўнай ліквідацыі праклятых калгасаў, якія самастойных гаспадароў ператварылі у безьзямельных жыдоўскіх парабкоў, ды урэшце дае магчымасьць адбудовы зьнішчанае беларускае культуры.

Спадару Гэнэральны Камісар! Ад імя усіх тут прысутных выказваю Вам удзячнасьць за той давер, якім Вы нас абдарылі, і даю урачыстае прырачэньне давер гэты апраўдаць сваёй працай у змаганьні з нашым супольным ворагам—бальшавікамі.

Сябры Беларусы! Сваймі воплескамі Вы пацьвердзілі згоднасьць Вашага погляду з выказанымі мною думкамі і дзеля гэтага заклікаю Вас, а у Вашых асобах увесь Беларускі народ да дружнае супольнае барацьбы аж да канчальнае перамогі. З свайго боку запэўняю Вас, што далажу усіх натугаў, каб выканаць прыняты мной абавязак, і спадзяюся, што далейшая разьвязка беларускага пытаньня пойдзе згодна з інтарэсамі. Беларускага народу—саюзьніка вялікага Нямецкага народу.

Няхай ня думаюць нашыя ворагі, што яны сваім дзікім тэрорам запужаюць Беларускі народ і ён адмовіцца ад барацьбы за свае найдаражэйшыя ідэалы.

Не! Гэта можа давясьці толькі да узрыву народнага гневу, які, як ведама, ані літасьці, ані сэнтымэнтаў ня мае.

Дык на бой, грамадзяне, да пераможнага канца!»

Пасьля урачыстага паседжаньня, якое адбывалася у вялікай залі паседжаньняў Гэнэральнага Камісарыяту, сп. Гэнэральны Камісар прыняў і даручыў адзнакі заслугі 74 асабліва заслужаным прадстаўніком Беларускага народу.

Гістарычны, поўны вялікіх уражаньняў дзень закончыўся адмысловым прадстаўленьнем у нядаўна спэцыяльна адчыненым Менскім Гарадзкім Тэатры.

Дэлегаты разьяжджаліся з поўнай верай, што цяпер зроблены важны крок у разьвязаньні беларускае праблемы у рамках Новай Эўропы, што Беларуская Цэнтральная Рада на чале з папулярным праф. Астроўскім здолее змабілізазаць усе беларускія сілы для канчальнае перамогі над бальшавізмам і будзе першым крокам да канчальнага далучэньня беларусаў да сямі вольных і раўнапраўных народаў Новай Эўропы.


Б. Аг.