Беларуская граматыка для школ/Лекцыя 6
← Лекцыя 5 | Беларуская граматыка для школ Лекцыя 6 Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч |
Лекцыя 7 → |
Лекцыя 6
правіцьА. |
§8. Мужчынскі, жаночы і ніякі род. Калі да прадметніка можна прыставіць мой, той, гэты, то такі прадметнік лічыцца мужчынскага роду, напрыклад: мой брат, той стол, гэты конь. Калі можна прыставіць мая, гэтая, тая, то прадметнік жаночага роду, напрыклад: мая сястра, тая гаспадыня, гэтая хата. Калі можна прыставіць маё, тваё, то прадметнік ніякага роду: маё хлапчанё, пяро, гора і г. д.
§9. Прадметнік можа мець два лікі: адзіночны і множны. Калі прадметнік азначае адзін прадмет, то гэта адзіночны лік: стол, вол і г. д.; калі-ж болей, то гэта множны лік: сталы, валы і г. д. |
Б. | 1. Перапісаўшы, падчыркні прадметнікі і абазнач зьверху пачатковымі літарамі, якога яны рода (мужчынскі род — м. р.; жаночы род — ж .р.; ніякі род — н. р.).
У ВЫРАЙ.
Кончылася лета. Надышло лета. Пачынаюць ляцець птушкі ў вырай. Дарога ў вырай вельмі вялікая. Нашая ластавачка, напрыклад, пралятае дарогу да дзесяцёх тысяч міль. Шмат меншая дарога ў зязюлі і дразда. У гусей вырай недалёкі, а качак можна бачыць і ў зіму. 2. Перапісаўшы, падчыркні прадметнікі і абазнач зверху, якога яны ліку (адзіночны лік — адз. л.; множны лік — мн. л.): (Працяг). Якім птушкам трэбы далёка ляцець, тыя першыя зьбіраюцца ляцець. У пачатку восені яны ўжо ўсе павылятаюць. Астаюцца толькі: вароны, галкі, вераб’і, дзятлы ды яшчэ колькі лясных птушак. Чаму адні птушкі пакідаюць нас на зіму, а іншыя застаюцца? Кажуць, холаду баяцца. Але-ж вароны, вераб’і і дзятлы ўсё роўна птушкі, а вось зімуюць у нас. Ня холад, а голад гоніць ад нас нашых птушак. |