Беларуска-польскі санацыйны гімн

Беларуска-польскі санацыйны гімн
Верш

1930
Крыніца: Газэта «Беларуская Крыніца», № 18, 16 траўня 1930 г., б. 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Куток сьмеху.

Старыя песьні на новы лад.

БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІ САНАЦЫЙНЫ ГІМН.

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Паганіць родны свой прастор,
Паб’ём усіх, хто ня йдзе з намі,
А Янку мы дамо тапор.
Хай ажыве закамянелы
Наш санацыйны поўны брух;
Поўны брух штандар наш заплясьнелы
Сымболізуе гэты рух,
Браты, к карыту мы падходзім,
Грызі, кусай як наймацней,
А як усім мы ўжо нашкодзім —
Чакае нас капшук грашэй