Беларускі правапіс (1925)/Прадмова/3
← 2. Увага да гэтага падручніка | 3. Да другога выданьня Прадмова Аўтар: Язэп Лёсік 1925 год |
§ 1. Вялікія літары → |
Да другога выданьня.
Другое выданьне дапоўнена некаторымі новымі правіламі, і ўведзены задачкі правапісальнага характару. Такім парадкам, зьмест кніжкі складаецца: 1) з правіл, 2) з практыкаваньняў да правіл для сьпісваньня з падчыркваньнем слоў на адпаведнае правіла і 3) з задачак на некаторыя правілы.
Задачкі становяць сабою таксама практыкаваньне, толькі з пропускам літар на адпаведнае правіла. Не зважаючы на некаторы адмоўны бок такіх работ, задачкі могуць прынесьці карысьць пры паўтарэньні правіла, асабліва-ж яны патрэбны мала-ўважлівым школьнікам, што сьпісваюць работу без належнай сьвядомасьці.
Дзеля таго што другое выданьне зьмяшчае ў сабе больш-меньш поўны зборнік правіл беларускага правапісу, гэтая кніжка выходзіць пад назовам: Беларускі Правапіс. Першае выданьне называлася — „Беларуская мова. Правапіс“.
Аўтар.