Беларускі правапіс (1925)/Часьць першая/15

§ 14. Правапіс лічэбнікаў § 15. Правапіс займеньнікаў
Падручнік
Аўтар: Язэп Лёсік
1925 год
§ 16. Правапіс дзеясловаў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 15. Правапіс займеньнікаў.

Правіла 45. 1) Назоўны склон займеньнікаў адзіночнага й множнага ліку мае тыя самыя канчаткі, што й прыметнікі (такі стол, такая кніга, такое поле; усякія сталы, усялякія кнігі, усякія пёркі).

2) Прыладны й месны склоны мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі ымім (як і прыметнікі): гэтым пяром, на гэтым кані; кім, пры кім; ім, пры ім.

З) Родны, прыладны й месны склоны займеньнікаў жаноч. роду адзіночн. ліку маюць аднакія канчаткі з прыметнікамі [нашае(й) сястры, нашаю(й) сястрою, пры нашай сястры].

4) Неазначальныя займеньнікі маюць прыстаўку не (нехта, неякісь), а адмоўныя — прыстаўку ні (ніякі, ніводзін). (Бач правіла 20, 3). Але прыстаўкі не, ні пішуцца асобна, калі пасьля іх стане прыназоўнік (ні ў кога няма, не ў чым выйсьці, ні ў якім выпадку).

Практыкаваньне 48. Некаторыя расьліны жывуць вельмі доўга. Нехта зламаў некалькі груш. Які сакавік, такі й красавік. Надаелі гэтыя сьпевы. На сваім кані, як хачу, скачу. На гэтым сьвеце, як ў карэце. На чым стану, не адстану. Няма тае крамы, каб прадаваліся родныя мамы. Не такое яшчэ дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Якая матка, такое дзіцятка. Якое дзерава, такі клін. Як хто хоча, так па свайму гору плача. Я знаём з ёю і з яе сястрою. Надвор’я нечага награваць. Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Не карайце нічым, калі капуста ні з чым. Што ў тэй чэсьці, калі нечага есьці. За намі ўсьлед шагае, да нам ні ў чым не памагае. Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае, якая іх зьвязала сіла, і чым яна так хлопцу міла. Кожны ведае, што ў нашым целе ёсьць трубачкі-жылы. На пастаці нечага стаяці. Прылажэце руку да левага боку вашае грудзіны, і вы пачуеце, як б’ецца вашае сэрца: гэта сэрца разганяе кроў па ўсім нашым целе. Ні за што, ні пра што. Неба — гэта паветра, якое пакрывае з усіх бакоў зямлю. На далёкай вышыні, дзе зямное паветра канчаецца, пачынаецца бязьмежная, неўмагату халодная прастора, у якой ня можа жыць ніводнае зямное стварэньне.

ЗАДАЧКА 30-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары.

Надаелі гэт+ сьпевы. На к+м скрупіцца, а на к+м зьмелецца. На гэт+ лета добра й гэта. На нашы+ ногі завысокі+ іх парогі. На сва+м кані, як хачу, скачу. На св+м хлебе жывеш, калі хочаш, тады й жуеш. На т+м-жа месцы сеў. На ўсё сяло адзін вол, і т+й гол. На ч+м стану — не адстану. На што нам ты+ пісталеты, калі страляць ня ўмеем? Няма та+ крамы, каб прадаваліся родны+ мамы. Не тако+ яшчэ дзіва, што малако сіва. Па мне сабе хоць воўк траву еж. Сядзелі на гэт+ нядзелі. На сва+м пляц+ сяджу — нікому не плачу. Хто на ч+м сядзіць, той таго й глядзіць. Таткава хата ўс+м багата. Хто з сабою носіць, т+й у другх ня просіць. Чым хата багата, тым і рада. Чы+ род, таго й рот. Яка+ матка, так+ й дзіцятка. Які+ мы самі, такі+ нашы й сані. Яко+ дзерава, так+ й клін. Як пры т+м, так і без таго. Як хто хоча, так па сва+м бацьку плача.

Правіла 31. 1) Родны, прыладны й месны склоны займеньнікаў жаночага роду маюць аднолькавыя канчаткі з прыметнікамі (тае самае кнігі, тою самаю кнігай, на тэй самай кнізе).

2) Адмоўныя займеньнікі маюць прыстаўку ні (ніякі, ніводны), а неазначальныяне; прычым, на не заўсёды прыходзіцца націск (нехта, неякісь).

ЗАДАЧКА З1-ая. Сьпісаць і дапісаць прапушчаныя літары.

Я знаём з ё+ і з я+ сястрою. Мы бачылі я+ сам+ і я+ сястру. Надвор’+ н+чага награваць. На лета, да не на гэт+. На пастаці н+чага стаяці. Не бярыся не за сваё дзела. Ня ўвесь сьвет, што ў аконцы. Ня ў тым сіла, што кабыла сіва, з што возу н+ вязе. Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Не на тую нагу бот надзет. Н+чага песьціцца, калі ёсьць дзе зьмесьціцца. Н+чага тут варажыць, калі пад бокам ляжыць. Н+хто ня знае, што яго чакае. Н+шта вялікае ў лесе здохла. Рот н+кому не завяжаш. Само н+што ня прыходзіць ў рукі. Сядзеўшы н+чога ня выседзіш. Чужая болька н+кому не баліць. Што ў т+й чэсьці, калі н+чага есьці. За намі ўсьлед шагае, да нам ні ў ч+м не памагае. Ззаду ні ў кога вачэй ня бывае. Рэшатам золата мераць, а рэшата не за што купіць.