Беларускі правапіс (1925)/Часьць першая/6

§ 5. Правапіс зычных гукаў § 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых
Падручнік
Аўтар: Язэп Лёсік
1925 год
§ 7. Правапіс галосных

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых.

Правіла 10. Пасьля зацьвярдзелых зычных ж, ш, ч, ц,[1] р, (дж) ніколі ня пішацца і, а пішацца ы: жыла, жыць, шыла, чыста, рынак, бяры, дажджы, пальцы.

Таксама пасьля ж, ш, ч, ц, р, (дж) ня пішацца я, ю, е, ё, а пішацца а, у, э, о: жар, жук, жэўжык, жоўты; шабля, шум, шэрсьць, шосты; час, чуць, чэсьць, чорны; гразь, гавару, грэх, сьцярог, цэп.

Практыкаваньне 11. Шыла ў мяшку не схаваеш. Папсавала гразь дарогу. Хлопчык знашоў складаны ножык. Ажываюць яры. Шчырая праца — мазалёвая. Нашчыпайце сабе вішань! Дожджыку просіць зялёнае жыта. Хоча дажджу ярына. Нашыя сшыткі заўсёды чыстыя. У нас спраўлялі дажынкі. Ваяка ваюе, а жонка дома гаруе. Гаспадар арэ сваё поле. Рэчкі цякуць у мора. Маланка папаліла арэхі. Грэе цёплае сонца. Кожная рэч тут незнаёма. Трэба дбаць на хату. Рэчка срэбрам блішчала на сонцы. Яшчэ ня скора сьнег растане. Нас запрасілі на чэсьць. У тыдні шэсьць рабочых дзён. І за шчэпку знойдзеш прычэпку. На балоце гразка. Сад пакрыўся жоўтым лістам. Жэўжыкі абарвалі грушкі. Памарозілі шчокі. Вада патрэбна й чалавеку, і жывёліне, і расьліне. Скончыўся зараньне век твой, чалавеча! Бура з дажджом называецца навальніцай. Рупныя пчолкі гулі. Яму ўжо шосты год. Кветкі пажоўклі. Чоран мак, да смачан. Пасьмяяўся гаршчок з катла, што абое чорныя.

ЗАДАЧКА 11-ая. Спісаць і паставіць заместа крыжыкаў і або ы.

Ш+ла ў мяшку не схаваеш. Аж+ваюць яр+. Расталі ў небе куч+ хмар. На мяж+ расьце груша. Поўнач пеўн+ пракрычалі. Гасьне корч+к на камінку. Папсавала гр+зь дарогу. Неба пакр+лася хмараю. Цяжка стала ж+ць. Пры дарозе вырасла кал+на. Малы жук, а вял+кі гук. Чыжык, ч+ж+к, дзе ты быў? Адз+н вол падласы, а друг+ рабы. Будзем вуч+цца, пакуль сьмерць луч+цца. Хлопч+к куп+ў складаны нож+к. Доктар лечыць хвор+х. Ня перш+ раз ваўку ў лесе з+маваць. Шч+рая праца — мазалёвая. Нашч+пайце сабе вішань. Дожджыку просіць зялёнае ж+та. Хоча дажджу яр+на. Дрыж+ць, як асінавы л+ст. Прач+тай гэтую кнігу! Налі вады ў кар+та! Наш+я сш+ткі заўсёды ч+стыя. Мы спраўлялі даж+нкі. Пастух паліч+ў авечкі. Сьвет ш+рокі й вялікі. Каровы р+каюць. Даждж+ патрэбны расьл+нам. Палажх+ дрождж+ на пал+цы. Пр+ехал+ купцы. Сірату забралі ў пр+тулак. Хлопцы пасвар+ліся за нож+к-цыганч+к. Сонца сьвеціць і добр+м, і зл+м. Да мяне пр+ехаў мой стар+ пр+яцель.

ЗАДАЧКА 12-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары е або э.

Р+чкі цякуць у мора. Ж+ўжыкі абарвалі грушкі. Гаспадар ар+ сваё пол+. Гр+е цёплае сонца. Дробны дождж сяч+ ў вакно. Кожная р+ч тут незнаёма. Тр+ба дбаць на хату. Р+чка ср+брам блішчыць на сонцы. Нас запрасілі на ч+сьць. Ляц+лі ш+рыя гусі. Яшч+ ня скора сьнег растане. Што ў тэй ч+сці, калі нечага есьці. Бл+ск гарачы сьлепіць вочы. Вуж любіць гр+цца на сонцы. Р+дкае малако нясмачнае. Сьпелыя чар+шні вельмі смачныя. Нар+жце в+цьця на в+нікі! Насадзілі многа р+пы. Плот гародзяць ж+рдкамі. Ч+сным людзям тр+ба верыць. Раньняя птушка зубкі цяр+біць, а позьняя вочкі тр+. Вуч+ньне кончыцца ў ч+рвені. Сьпераду гр+е, а ззаду в+е. У тыдні ш+сьць рабочых дзён. Р+шатам воду носіць. Сабака бр+ша — в+цер в+е. Калі вядзецца, то й на шч+пку прадзецца. Дзеці скублі пер’+. Сёньня харошае надвор’+. Ехаўшы бачком, ні з кім не зач+пішся. Кажуць — баржджэй, хутч+й і скар+й. Цэп любіць галоднага, а каса сытага. Па б+ленькай ж+рдачцы чырвоны пев+нь едзе (лучына з агнём). Ч+рві капусту аб’елі. Ніхто ня знае, што яго чакае.

ЗАДАЧКА 13-ая. Сьпісаць і паставіць літары о, а.

Папсавала гр+зь дарогу. На балоце гр+зка. Чыстых хмарак валаконцы сталі ў круж+чак. Сад пакрыўся ж+ўтым лістам. Неба пакрылася ч+рнаю хмараю. Сьціх у лесе ш+лам. Куча бяр+зак расла пры дарозе. Пр+слы гнілыя на землю ляглі. Ціха на полі ў палудзень гар+чы. Над палямі змр+к прарваўся. Яму ўж+ ш+сты год. Кветкі паж+ўклі. Краскі зацьвілі ж+ўценькім цьветам. Ч+ран мак, да смачан. Чуж+е лычка плаціцца рамушком. Ч+рная рыза не спасе, а белая ў грэх не ўвядзе. Шоўкавы венік — лёгкі дух. Ж+нка ці звонка, дзеткі ці гудуць? Ч+рт-бы дзятла знаў, каб не яго даўгі нос. Малы малыш+к скінуўся з выш+к (жулуд). Поле незьмяр+на, быдла нязьліч+на, пастух рагаты або цыбаты (мурашнік). Воўны клач+к, дрэва суч+к, саломы пуч+к, рэменю шмацінка — вось і цэлая снасьцінка (хамут). Стаіць быч+к — смалены бач+к (засланка). Разумен гаршч+чак, у ім сем дзірачак (галава). Пад адным капялюш+м чатыры браткі стаяць (стол). Іш+ў к нам, а прыш+ў к вам. Бур+ сьціхла. Расьцьвіла пахучая чар+муха. Памарозілі шч+кі. Скончыўся зараньне век твой, ч+лавеч+!


  1. Гэты гук, „ц“ знаходзім у такіх, напрыклад, словах: палец, купец, цэп, цацка; яго ня трэба зьмешваць з „ць“, што з мяккага „т“. Выключэньнем можа быць толькі слова „цьвет“.