§ 9. Дужкі § 10. Дужкі
Падручнік
Аўтар: Антон Лёсік
1943 год
Б. Ужываньне злучка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




§ 10. Двукосьсе («»)

Правіла 10. У двукосьсе ставіцца:

а) простая мова, прыкл.:

«Чаму? дазнацца мо і можна» — гаворыць дзядзька асьцярожна.

Сеў стары Рыдан на залаты пасад ды кажа сыну: «Прылажы, сынку, вуха да зямлі ды паслухай, ці бяжыць Дняпро».

УВАГА: У перарванай устаўным сказам простай мове двукосьсе ставіцца у пачатку і на канцы кожнай часткі гэтай мовы, прыкл.:
«Гэта толькі ніткі», падумала Анелька, «а дзе-ж кашулька?»
«Скажы мне, дубе», сказала чароціна: «чаму ты ня гнешся ад буры?»
«Ну, Алесь брат», за абелам кажа бацька сыну: «годзе бегаць дармаедам, красьці садавіну».

б) Собскія іменьні літаратурных твораў, газэтаў, часопісаў, фабрыкаў, заводаў, параплаваў і інш., прыкл.:

«Тарас на Парнасе» — паэма няведамага аўтара.

У Менску выходзіць «Беларуская газэта».