Беларускі правапіс (1943)/III/А/4
← § 3. Пытальнік | § 4. Шматкроп’е Падручнік Аўтар: Антон Лёсік 1943 год |
§ 5. Коска → |
§ 4. Шматкроп’е (…)
Правіла 4. Шматкроп’е ставіцца:
1) для азначэньня перарванай або няскончанае мовы, прыкл.:
Гэта праўда… Жыцьцё само паказвае. Кіруе… Людзі, што дробныя часткі магутнай, вялізнай машыны… Закон, непарушаны закон жыцьця… (М. Зарэцкі).
Ты ужо уходзіш, браце, у годы… Колькі табе будзе?
2) Шматкроп’е ставіцца, калі прыводзяць цытату не з пачатку сказу, або працяг цытуецца ня поўнасьцю, прыкл.:
«На Нямізе снапы сьцелюць галавамі», успамінае пясьняр «Слова аб палку ігаравым», … «жыцьцё кладуць на таку … Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны».