Беларускі правапіс (1943)/III/В
← Б. Ужываньне злучка | В. Ужываньне вялікае літары Падручнік Аўтар: Антон Лёсік 1943 год |
В. УЖЫВАНЬНЕ ВЯЛІКАЕ ЛІТАРЫ.
Вялікая літара пішацца:
1) з пачатку сказу і пасьля пункту, напр.:
Рушыўся сьнег. Зашумела вада. Раскаваліся рэкі ад лёду.
2) пасьля клічніка і пытальніка, напр.:
Ой, вы, гусі! Панясьлі вы за сабою лета.
Працуйма, брацьця! Хай хутчэй наш льецца пот цурком!
Што за песьні сьпяваеш ты, вецер? Многа нуды і жалю у тваіх нямых песьнях!.. Аб чым-жа ты плачаш, свабодны ветру? Цесна табе тут? Мала прастору тваім шырокім крыльлям?!
- УВАГА. Але у простай мове словы аўтара пішуцца з малое літары і пасьля клічніка або пытальніка, напр.:
- «Гэй, мой конік, гэй, сівенькі!» носіцца па полі. «Што ты робіш?» спытаў бацька у сына.
З вялікай літары пішуцца собскія (уласныя) імёны:
3) імёны і прозьвішчы людзей:
Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Язэп Лёсік;
4) назовы мораў, азёр, гарадоў, гор, вуліц, сузор’яў і г. д.:
Бальтыцкае мора, возера Нарач, Менск, Полацак, Смаленск, Каўкаскія горы, Эльбрус, Садовая вуліца, вуліца Рагнеды, Мядзьведзіца (Воз);
5) назовы кніг, газэт і часопісаў, фабрык, заводаў і г. д.:
«Скрыпка Беларуская», «Новая Зямля», «Беларуская Газэта», «Новы Шлях», «Беларуская Школа»;
6) мянюшкі жывёлаў:
Рагуля, Мушка, Лысы.
7) Пішуцца з вялікае літары усе словы, якія уваходзяць у склад назваў розных установаў:
Генэральны Камісарыят Беларусі, Інспэктарыят Беларускіх Школаў, Нясьвіская Настаўніцкая Сэмінарыя, Менскі Пэдагагічны інстытут і г. д.
8) З вялікае літары пачынаецца першае слова кожнага радку у вершах, прыкл.:
Дружна з ахвотай, |