Беларускі працэс у Латвіі (1926)/1
Беларускі працэс у Латвіі Публіцыстыка Аўтар: Кастусь Езавітаў 1926 год |
Першы дзень → |
Беларускі працэс у Латвіі.
У Латвіі і па за-межамі яе многа было гутарак аб працэсу, што адбыўся ў пачатку красавіка месяца гэтага году над 8 беларускімі вучыцялямі Дзьвінскае і Люцынскае беларускіх гімназій.
Процэс, які цягнуўся тры дні: 2-га, 3-га і 4-га красавіка, зранку да ночы, выклікаў да сябе вялікую зацікаўленнасьць з боку беларускага грамадзянства i з боку іншых нацыянальнасьцяў Латвіі.
На ім яскрава высьвятлілася як многа ў беларусаў ворагаў, якія ня спыняюцца ні перад якімі спосабамі і сродкамі, каб скампрамэнтаваць беларускі, рух у Латвіі и выклікаць адносна яго рэпрэсіі Ўраду. Высьвятлілася ў належнай меры і роля ніжэйшых правінцыяльных уладаў.
Дзеля таго, што Латвійская прэса не дала належнага агляду гэтага, дужа важнага для нашае беларускае меншасьці працэсу, мы лічым патрэбным зьмясьціць аб ім падрабязную справаздачу.