Беларускі радавод
Беларускі радавод Легенда Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1913 год Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 21, 23 мая 1913 г., б. 1 |
Першые людзі на зямлі былі волаты. Іх называлі. стаўрамі і гаўрамі: стаўры мужчыны, таўры-дзеўкі. Яны былі дужа вялікіе і дужа дужа доўга жылі на сьвеці. Елі яны толькі сырое. Тые з іх, каторые аскароміліся варэным с кожным пакаленьнем меншалі і карацей жылі на сьвеці
Калі волаты паміралі, то іх клалі на зямлю і насыпалі на іх горы, на памятку. Гэткіе горы — магілы і цяпер ёсць, называюць іх людзі валатоўкамі. Калі ужо усе волаты павыміралі то людзі устанавілі спраўляць што году па іх памінкі. Спраўлялі на Смуху і называді іх „Стаўроўскімі“.
Апошні чэлавек з роду волатоў быў князь Бой.
Князь Бой быў сынам дзеўкі гаўры і простаго чэлавека. У яго было сем жонак. Першая жонка была Вольга—дачка князеўскаго дружынніка. Ад яе радзіўся у яго сын Бойка і тры дзеўкі.
Другая жонка была Рагнеда с Полацку. Радзіла яна яму шэсць сыноў і сёмую дзеўку. Сыны яе былі: Заранка, Юрла, Варган, Нырка, Албавух, Самішча.
Трэцая жонка была Красуля с Смаленска. Яна радзіла Цюру і Магуза.
Чацьвёртая была Ода, с Кіева. Яна радзіла: Бажана, Дзявулю, Лапу і Таранчука.
Пятая Доня, служанка Красулі радзіла: Гадзюка, Кажана, Кавурку і Равуна,
Шостая жонкажонка, каторую Бой узяў пасьля сьмерці Вольгі была Альба з Літвы. Яна радзіла Хорашчу і Чыжа і памерла з радоў.
Сёмая жонка сястра Альды Ліля с каторай радзіўса Трызна.
Ад гэтых дзяцей Боевых і разросся наш народ па ўсей нашай зямлі.
шлі Дроздзікі,
У Бойкі, Вольгавага сына, быў Гацук, у Гацука Караська, у Караські—Трасіль, у Трасілы—Гусак і Пластун.
Ал Гусака пашлі Гушчы, Пліскі і Кісалі.
У Пластуна-ж быў Воўк; у Воўка Колышка, у Колышкі—Сеўрук, у Сяўрука Люрка і Глінка. У Люркі быў Варшыла, у Варшылы—Поўзік, у Поўзіка—Сівоха, у Сівохі—Кошка, ў Кошкі—Сімашка, у Сімашкі—Амелька. А у Глінкі быў Вайна, ў Вайны Верашчака, у Верэшчакі—Бурак.
Усяго ад Бойкі пашло дваццаць чатыры рады старшых.
У Заранкі, Рагнедзінаго сына быў сын Пястун, у Пястуна—Пацей, у Пацея—Кастравец, у Кастраўца—Карсак, у Карсака—Гласка, у Гласкі—Скірла і Сьвітка.
Скірла пашоў да Валохоў, а у Сьвіткі радзіўся Барсук, у Барсука—Сапоцька у Сапоцькі—Ліка, у Ліпкі—Шпак, у Шпака—Бульба і Валодзька.
Бульба адышоў за Кіеў па Дняпру, а ў Валодзькі радзіўса Бык, у Быка—Кролік, у Кроліка—Пятух, у Пятуха—Асінка, у Асінкі—Ступка.
Ад Юрлы пашлі Тышкі, у Тышкі быў сын Агрызка, у Агрызкі Бебра, у Бобры Гурка, у Гуркі—Бацьвіва, у Бацьвіны—Баран, у Барана Выдра, у Выдры — Крот, у Крота Жук, у Жука Жыжка, у Жыжкі Сокал, у Сокала—Абух і Крыўка. У Абуха—Кучка, у Кучкі Шабуня, у Шабуні Саламаха, у Саламахі Дубок і Бярозка. У Дубка быў Сучок, Цяцера, Талочка і Шмурла; а у Бярозкі—Дудок, у Дудка Віславух, у Віславуха—Сапун, у Сапуна—Туптала і Крамзаль, Туптала пашоў у ніз к Кіеву а Крамзель меў сына Смаляка. У Крыўкі быў сын Шышка, а у Шышкі—Журка, у Журкі—Мякіш, у Мякіша Драба, у Драбы Краска і Кулік. У Краскі быў Лешч, у Лешча—Рыбка, у Рыбкі—Тапорык, у Тапорыка Рында. Ат Куліка пашлі Пушчы і Курачкі.
Ат трэцаго сыпа Рагнёдзінаго Варгана пашлі Дроздзікі, Сьверкуны, Гарбузы, Сосны і Гладышы.
Ад чацьвёртаго Ныркі пашлі Жулеі, Княькі, Куркі, Крупені, Дулькі.
У пятаго сына Аблавуха радзіўся Міска і Лось. Міска адыйшоў за Мяжу рэку у Маскву, а у Лося радзіўся Юрага, у Юрагі—Кулак.
У Шостага сына Самішчы радзіўся Пест, у Песта Піскун, у Піскуна Пражэнь, ў Пражэня Сумка і Сапун. Сумка атдзяліўся у Маскву, а ад Сапуна пайшлі Смурые.
Ат Красулінаго сына Цюры пашлі Скуркі, Караваі і Сіпкі.
А ат Одзінаго сына Лапы пашлі Дубавікі і Бычкі.
Ад першаго смей Доні Гадзюка пашлі Ласты; а ад Мышкоў—Аношкі, а ад Аношкоў—Лісічкі, а ад Лісічкоў Камары і Куны. Ад трэцяго сына Доні — Кавуркі радзіўся Вікула і Вірла. Ат чацьвёртаго Равуна радзіўся Дзедзель, а ад Дзедзела Рымша, а ад Рымшы Калінка і Аборка. “Калінка адыйшоў да Ляхоў, а ад Аборкі пашлі Тарчылы.
Ад Альдзінаго сына Харошчы пашлі Рылы, Звягі, Сіпайлы і Стрэхі. Ад другога Чыжа — Жмуркі. У аднаго Жмуркі радзіўся Ваўчок, Рык і Скарына. Рык пашоў па Дзьвіне да Латышоў, а Скарына пайшоў ешчэ далей.
Сын Лілі Трызна меў сына Старожку, а Старожка Хахлюка. Хаслюк—Ждана, Ждан—Сьлізьня, Сьлізень—Крыську, Крыська—Косьцюка і Арлюка. Ад Косьцюка пашлі Пяткі і Кулагі, а ад Арлюка Жабы і Рабкі. Ад Жабоў вышлі Кішкі.
Усяго радоў нашых сто шэсцьдзесат. Восем пашлі шукаць шчасьця у чужых, па Дзьвіне, за Дняпром, ды за Мяжою, а тые усе і цяпер жывуць тут, пашуць і скародзуць зямельку.
Перэпісаў з рукапіснай кніжкі, параўняўшы с перэдрукаванай у Романова гутаркай „Бай“. (Бѣлоруск. сборнік: вып. IV Вітебск 1891 стр 174).
Ю. Верэшчака.