Устань, рыцар слаўны! Беларусь, устань.
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1930 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 4 (14), красавік 1930 г., б. 13
Варушыся, моладзь!
16 красавіка 1930 г. Віленскае Гарадзкое Староства сканфіскавала № 4 (14) часопіса «Шлях моладзі» за зьмяшчэньне верша «Белаурсь, устань.». Польскія ўлады ў ім заўважылі парушэньне 129 арт. Кодэксу Карнага. Пазьней № 4 (14) перадрукаваўся бяз верша Казлоўскага як № 5 (15) з тлумачэньнем прычыны канфіскацыі папярэдняга нумару.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





БЕЛАРУСЬ, УСТАНЬ.


Беларусь, устань
і навокал глянь.
Глянь, як моцна ўжо сьвітае;
ўжо сусед свабоду мае,
а яшчэ сьпіш;
ўстань, паглянь ты ўвыш.
Устань, глядзі, працуй,
цела й дух гартуй,
каб хапіла нам ахвоты
дружна ўзяцца да работы
будавай край свой.
Помні, братка мой.
Устань і не бядуй,
сваю долю куй.
Куй, гартуй свае нарогі,
ўсіх будзі, стаўляй на ногі,
Хай ўзгаруць зямлю,
чысьцяць хай ральлю.
Устань і ты, ня плач,
хаця-б біў палач:
ведай, што ня будзе рады
і ніхто ня дасьць спагады,
хаця б з нашых сьлёз
акіян узрос.
Братка, дык ляпей
бійся ты сьмялей.
Бій, грызі діхога ката,
а праглянеш, што ён брата
перастане біць
і лепш будзем жыць.
Мей надзею, брат,
яшчэ згіне кат.
Прыйдзе нам яшчэ свабода,
ей пакліча зоў Народа,
які хоча жыць
і свабодным быць.


Ул. Казлоўшчык.