Бацька на дымным заводзе
Сагнуўся ў крук над станком,
А сын на семнаццатым годзе
Рынуўся ў вір франтоў.
Польшча, Калчак, Юдзеніч…
Вораг з усіх бакоў —
Гнуцца сталёвыя зьвеньні
Арміі бальшавікоў…
Вымелі сьмецьце вякоў,
Глянулі сьмела на сонца,
Дзе ня было юнакоў,
Дзе ня было комсамольцаў…
А цяпер вось гудзяць заводы,
Працай жыцьцё зьвініць —
Мінулі крывавыя годы —
«Забыліся слаўныя дні.
А сягоньня ў сьценах Рабфакаў
Арміяй моцнай і згоднай
На навуку пайшлі ў атаку
Дзеці палёў і заводаў.
Бацька сьмялей над горнам
Праца — вольнай ракой:
Сын на дваццатым годзе
Рынуўся ў новы бой.
|