Беларусь — мой край

Беларусь — мой край
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1923 год
Крыніца: Часопіс «Заходняя Беларусь», № 1, 1923 г., б. 92

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларусь — мой край.


Мой край-з усіх найбольш няшчасны—
Як-бы саусім жыцьця ня мае,
Забыуся, дзе ляжыць скарб уласны,
І аб самым сабе ня знае…

У вянку з каменьня і курганау,
Дауно адвыкнуушы сьмяяцца,
Ён пау пад крыж, ня сьніушы плянау,
Каб сілам воражылм ня дацца.

Мой край крыжоу, дзе сьлезы льюцца,
Дзе віхар зьдзеку ня сьціхае,
Скуль жаль і боль у сьвет нясуцца,—
Мой край, што крыж на сэрцы мае…



28.V.23.
Вільня.

Гальяш Леучык