Беларусь (1922)/Няўжо я шчасьце калі сустрачаў…

У гразь утоптана ляжыш… У гразь утоптана ляжыш…
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1922 год
Беларуская казка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




II

Няўжо я шчасьце калі сустрачаў,
Няўжо яго ў будучыне бачу,
Што без развагі сьлёзам фольгу даў
І ўсё кляну жыцьцёву няўдачу.
Не, я знаю, што шчасьця няма.
Хоць шукаць яго будзем да сьмерці…
Ахутаюць зямлю холад і цьма…
Але дух Беларусі, паверця,
Будзе жыць,
Сонцам быць!
Бо было халадней і цямней,
Як гібеў ён вякі між людзей.