Беларусі ордэнаноснай (1937)/Зашуміць, загудзіць

Партызаны Зашуміць, загудзіць
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
А ў Вісле плавае тапелец
Іншыя публікацыі гэтага твора: Суд ідзе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАШУМІЦЬ, ЗАГУДЗІЦЬ…

Зашуміць, загудзіць,
Завіруха,
Толькі думай, толькі ведай,
Толькі слухай.

Мы будуем, мы пускаем
Фабрыкі, заводы,
Поле трактар засявае,
Садзім агароды.

Да нас госці ў госці едуць
З усёй кулі земскай,
І ўсе бачаць, што жывецца
Нам зусім някепска.

Мы будуем, з будаўніцтва
Робім сабе свята…
А там толькі, у Польшчы толькі,
Ўсё купляюць катаў.

А здаецца-ж кат на кату
Ясне-паны селі
І катуюць ад нядзелі
Да новай нядзелі.

Над аграбленай краінай
Звісла чорна хмара,
А паны ўсе разважаюць
Аб дыме пажараў.

Пойдуць, пойдуць незадоўга
Вашыя палацы,
Ды з такім пажарам-дымам,
Толькі дзівавацца.

Ні жандары, ні салдаты
Вашыя не ўстояць,
Як працоўныя грамады
Зрухнуцца да бою.

Банкетуй сабе, Варшава,
Банкетуй крывава,
Хай ліецца акавіта
З крывёю на славу.

Бельведэр дачэсны доўга
Панаваць не будзе, —
У папелішча абернуць
Паўстаўшыя людзі.

Зашуміць, загудзіць
Завіруха,
Толькі думай, толькі ведай,
Толькі слухай.

Менск. 22/XI-32 г.