Беларусі ордэнаноснай (1937)/З’езду Советаў

Песня будаўніцтву З‘езду Советаў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Партызаны
Іншыя публікацыі гэтага твора: З’езду Саветаў (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З‘ЕЗДУ СОВЕТАЎ

Знатныя людзі
Совецкай зямлі
З добраю весткай
На з‘езд свой прышлі.

Кожны свой рапарт
Даложа на сходзе,
Што ў пяцілетку
Зрабілі стагоддзе.

Намі збудован
Магнітабуд,
Шлях Беламорскі —
Тэхнікі цуд.

Мы запынілі
Парогі Дняпра,
Сваёй радзіме
Прыдбалі дабра.

Буйна рунеюць
Нашы калгасы,
Славай краіны,
Гонарам, красай.

Трактары нашы
Рэжуць барозны,
Сохаў-крывуляў
Мінуўся стогн слёзны.

Кожны дзень лепей
Сягоння ідзе,
Думкі прапалі
Аб горкай бядзе.

Армія наша
Грознай станіцай
Збройна вартуе
Межаў-граніцаў.

Здраднікаў подлых
Нішчым мы ўшчэнт,
Нам, пераможцам,
Дзівуецца свет.

Песню прынеслі
Сваю песняры
Вам, зямлі вольнай
Гаспадары.

Партыя-ж наша
І мудры наш Сталін
Да перамог
Шляхі паказалі.

Менск, студзень 1935 г.