Беларусі ордэнаноснай (1937)/На нашым полі

Лён На нашым полі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Я калгасніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: На нашым полі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА НАШЫМ ПОЛІ

На нашым полі,
Полі калгасным,
Дзянькі праходзяць
Весела, ясна

Дружна працуем
Мы грамадою,
Знацца не знаем
З горам, з бядою.

Пры нашым ладзе,
Пры калектыўным,
Рукам падмогай
Служаць машыны.

Болей не знаем
Сох на загонах, —
Трактар нам цягне
Плугі, бароны.

Сонейка ўзыйдзе,
Сонейка зайдзе,
Сеем і полем
Шчыра, папраўдзе.

Сеем, збіраем
Спелае збожжа,
Сабе, краіне
Багацце множым.

1934 г.