Беларусі ордэнаноснай (1937)/Пад чырвонай зоркаю

Выпраўляла маці сына Пад чырвонай зоркаю
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Як у госці сын прыехаў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пад чырвонай зоркаю.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАД ЧЫРВОНАЙ ЗОРКАЮ

Пад чырвонай зоркаю
Армія Чырвоная
Прайшла долы, горы
І лясы зялёныя,

Калі крывапійцы,
Генералы царскія,
Аднавіць хацелі
Парадкі жандарскія.

*

Пад чырвонай зоркаю
Ад рукі зладзейскае
Кроў лілася светлая
Чырвонаармейская.

Гуляла, шалела
Подла інтэрвенцыя,
Француз, англічанін
Путы ўскласці меціўся.

*

Пад чырвонай зоркаю
Ўстаў народ працоўны
І прагнаў за моры
Бандытаў каронных.


Былі бітвы, бойкі
За свабоду працы,
І сцяг перамогі
Ўзняўся красавацца.

Пад чырвонай зоркаю
Армія Чырвоная
Пройдзе долы, горы
І лясы зялёныя,

Калі рабскі захад
Руку ўзняць захоча
На край большэвіцкі,
На ўладу рабочых.

*

Інтэрвенцкім бандам
Не гуляці болей
Па совецкім буйным
Нязмераным полі.

Пакрыецца славай
Наша пагранічча,
Калі к абароне
Партыя пакліча.

Пад чырвонай зоркаю
Армія Чырвоная
Пройдзе долы, горы
І лясы зялёныя.

11/VII-32 г.