Беларусі ордэнаноснай (1937)/Хвалююцца морскія хвалі

Сыходзіш, вёска, з яснай явы Хвалююцца морскія хвалі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
То не шум баравы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хвалююцца морскія хвалі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХВАЛЮЮЦЦА МОРСКІЯ ХВАЛІ…

Хвалююцца морскія хвалі,
І воблакі вецер калыша, —
А мы плывем далей і далей,
А мы ляцім вышэй і вышэй.

Наперад мы йдзём векапомна,
Як сонца на небе ў пагоду,
Будуем мартэны і домны,
Будуем гіганты-заводы.

Будуем, няволі не знаем,
Цярэбім да шчасця дарогі.
Святкуем Кастрычнікі, Маі —
Свае да святла перамогі.

Не ў страх нам пагрозаў замахі,
Не ў страх інтэрвенцкія шхуны, —
Ні стуль, дзе гадуюць манархаў,
Ні стуль, дзе бушуюць тайфуны.

На ўсход, захад, поўнач і поўдзень.
Плыве большэвіцкая песня,
Плыве песня ў творчым паходзе —
Для светаў старых буравеснік.

Менск. 1934 г.