Беларусі ордэнаноснай (1937)/Хлопчык і лётчык

Я калгасніца Хлопчык і лётчык
Верш
Аўтар: Янка Купала
1937 год
Дзве сястры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хлопчык і лётчык (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХЛОПЧЫК І ЛЁТЧЫК

— Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык,
І ўмею ўжо лётаць у сне.

Мне мама сягоння казала,
Што стукнула мне ўжо сем год,
Табе гэта, можа, і мала,
А мне ляцець толькі ў палёт.

Мне ўжо надакучыла дома —
Ў дзіцячы хадзі адно сад,
А так паглядзеў-бы, вядома,
На іншы парадак і лад.

Вазьмі-ж мяне, лётчык, хачу я
Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае ў лесе мядзведзь.

Як свецяцца ночкаю зоры,
А днём не відаць іх чаму,
Як рэчкі ў далёкія моры
Улетку плывуць і ўзіму.

На моры зірнуць хоць раз вокам,
Як ходзяць па іх караблі,
Ляцеці далёка, высока
Ды так пабываць і ў Крэмлі.

І там з-пад нябеснае далі
Грымнуць громка ўсімі грудзьмі:
— Дзень добры, таварыш наш Сталін!
Паклон з самалёта прымі!

Вось гэтак у добрым здароўі
Мы будзем ляцець і ляцець
Вазьмі-ж мяне, лётчык, з сабою,
Не будзеш ты клопату мець!

Ляўкі. Аршаншчына.
Чэрвень 1935 г.