Беларус (Каганец)
Беларус Верш Аўтар: Карусь Каганец |
Крыніца: https://knihi.com/Karus_Kahaniec/Bielarus.html |
Гэй, русіне! Што так зажурыўся?
Чы пра Русь ты сваю шчэ не забыўся?
— Ша! Як смееш такое гадаці
І такія рэчы ў голас павядаці?!
Хіба ты забыўся, як цар праваслаўны,
Айцец — бацюшка Расіі праслаўны —
Усім русінам прыказ такі даў
І рукою уласнай яго падпісаў,
Што б русінаў болей не было на свеце
А ўсе расіяне — маскоўскія дзеці,
А хто ся адважыць русінам ся зваці,
Таго у ссылку або расстраляці!
3/ІХ. 1899 г. Перапелец