Беларус (Мілюць)
Беларус Аўтар: Алесь Мілюць Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 323 |
Кім ты звешся?
Беларусам.
Як жывеш ты?
..................................
Што цярпіш ты?
Гнёт нядолі.
Чаго хочаш?
Жыцця-волі…
Чым ты здатны?
Працай ўдалай.
Чым ты горды?
Прошлай славай.
Чым ты весел?
Сваім горам.
Чым багаты?
Хлебам-мёдам…
Чым ты крэпак?
Словам жывым.
Чым адметны?
Сэрцам шчырым.
Што кахаеш?
Край свой мілы.
І ў што верыш?
Ў свае сілы!..