Беніцкая воласць Ашмянскага павету…

«Беніцкая воласць Ашмянскага павету…»
Аўтар: Янка Купала
Збор твораў у 9 т. Том 8 / Мінск, Маст. Літ., 2002

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беніцкая воласць Ашмянскага павету Віл. Губ. Дзеці па вёсках растуць без школ, без навукі. Добрая школа павінна падымаць душу і сэрца чалавека, павінна так рабіць, каб чалавек быў справядлівы, абходзіўся добра з усякім; усё гэта дасць добрая школа. Школы няма, вучэння няма, і сядзіць вёска ў цемнаце, а хлопцы вучацца — голавы разбіваюць адзін аднаму. Напрыклад, нядаўна ў в. Хатуцічах нейкі хлопец забіў камнем другога ў сварцы.

Каля вёскі Рэдзек чалавек 10 разбойнікаў напалі на фальварак, забілі арандатара і яго жонку, забралі пяць тысяч рублёў. Разбойнікаў яшчэ не злавілі.

Каментар

правіць

Апублікавана ў газеце «Наша ніва» №25 1907 году за подпісам И. Л.