Благаславі, Божа мілы, зіму замыкаці

Благаславі, Божа мілы, зіму замыкаці
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Благаславі, Божа мілы, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну аклікаці.
Зімою ў вазочку, вясною ў чаўночку,
У цёплым леце ў карэце.
Благаславі, Божа, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну загукаці.

Дай, Божа, на жытачка род,
На статачак плод,
Людзям на здароўе.

(Запісана: 116. Шэйн. Матэрыялы, с. 126. Зап. ў в. Савы Горацкага павета)