Борывой
Верш
Аўтар: Аляксей Талстой
1870 (пераклад 1923)
Арыгінальная назва: Боривой
Пераклад: Вацлаў Ластоўскі
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2, ліпень 1923 г., б. 16-18

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А. ТОЛСТОЙ.


Борывой.


I.

К справам веры сэрцам крэўкі
Папеж шле ў Роксыльду слова
І паход на Бодрычанаў
Прапаведуе крыжовы.

II.

„Устаньце, то-ж цесьняць ня ў меру
„Вас паганьнікі ліхіе,
„Падыміце сьцяг за веру,
„Адпускаю вам грахі я!

III.

„Гэнрык-Леў на бой вялікі
„Ўжо узьняўся мною званы,—
„Ен ідзе ад Брунзавіка
„Рынуць ў паечы Бодрычанам.

IV.

„Ўсе, хто к гэтай справе стане,
„Хто падзе пад знакам хрэсным,
„Перш чым кроў яго астыгне,
„Будзе ў царстві у нябесным“.

V.

Толькі кліч далынуў ў Доні
Першы ўстаў сам біскуп Эрык,
З ім ўсё мніхі ўздзеўшы броні
Пасьпяшаюцца на бераг.

VI.

Глядзь, і Свэн прышоў, сын Нільса,
Ў шышаку сваім крылатым,
А з ім разам апалчыўся
Вікінг Кнут з пачтом багатым.

VII.

Крывічы сабе абодвы,
За пасад вайной гулялі;
Дзеля слаўнага-ж паходу
Варажню у забудзь далі.

VIII.

І як птах прыморскіх стада,
Многа панцырнага люду
З бразгам, блескам, пахвальбою
К ім прымкнула ад усюду.

IX.

Ўсе стругі парадным шыхам
Пакідаюць разам бераг,—
І абняўшы сілу зрокам
Так прамовіць біскуп Эрык:

X.

—„З намі Богі Вядзе нас знамя
„Спаравядліўца Сьвят-Ягорья
„Разабьем цяпер з нахрапу
„Мы славянскае Паморье“.

XI.

Свэн-жа мовіць: — Ў бітве грознай
„Німа роўнаго мне воя,
„Абы толькі ў сінім моры
«Не сустрэцца з Борывоем“.

XII.

І са сьмехам ад карміла
Мовіць Кнуг:—„Німа прапоны:
„Борывой цяпер далёка:
„Бьецца з немцам пры Арконе“.

XIII.

І вясёлые ўсе трое,
З імі грозная дружына:
Усе плывуць даладным строем
К сьценам горада Валына.

XIV.

Раптам. ўзняўшысь над кармою
Прамаўляе Свэн, сын Нільса:
„Мне здалося над скалою
„Бытцам лес заварушыўся!“

XV.

Кнут ўглядзеўшысь аткажа:
—„Не, ня лес то варушыцца,
„Асначын відаць вярхоўкі
„Аб касіцу бье касіца“.

XVI.

Устаў сам біскуп парупліва
З недаўменьнем у пазоры:
Што то чмуціцца за дзіва?
„Коні ржаць у сінім моры!“

XVII.

А тут біскупу спужаны
Паясьняе бледны інак:
„То ня ржаньне, то гудзеньне
„Борывоевых валынак!“

XVIII.

І, як мовіць, дзе клубяцца
Ўсплескі колыбі марское,
Спа-за скалаў вырынаюць
Чайкі чоўны Борывоя.

XIX.

Расьпіснымі парусамі
Мора сіняе пакрыта,—
І плыве па ветру знамя,
На бел коню, Сьвятавіта.

XX.

Плешчуць вёслы, блішчаць броні,
Тапары зьвіняць стальныя
І, як коні шалам зьняты,
Ржаць валынкі баявые.

XXI.

І даводца с першым дубам,
Прыадзет ў гартоўны бляхі,
Борывой ківае чубам:
„Добры дзень бацькі-манахі!“

XXII.

„Я вярнуўся с пад Арконы,
„Дзе пяскі ўжо чырванеюць,
„Адлі немчынаў знамёны
„Пад сьцянамі ўжо ня веюць.

XXIII.

„Разшматаўшы іхні полкі,
„Заплацілі. доўг мы немцам,
„І прышлі цяпер адляскаць
„Вас па голеным гуменцам!

XXIV.

І пад ўсімі парусамі
Ен пашоў ім на сустрэчу,
З лёту ўдарыліся стругі
І пашла між імі сеча.

XXV.

То ўзнімаючысь на хвалях,
То ныраючы ў глыбіны
Бок а бок ў сушчэп баграмі
С крыкам рэжуцца дружыны.

XXVI.

Брыжджаць іскры кроў хлынае,
Трэск і енк ў баю самкнутым,
Да заходу бітва трвае—
Ня здаюцца Свэн ды с Кнутам.

XXVII.

Усё-ж дарэмны іх усілкі:
Ад удароў цяжкай сталі,
Пазалочаныя крыльлі
С шлема Свэна ўжо упалі.

XXVIII.

Прастрамлёна ў жорсткім споры.
Кнута крэпкая кальчуга,
І кідаецца ён ў мора
С перавернутага струга.

XXIX.

А той біскуп, Эрык, ў схватцы
Каб зьмінуць пагібель тую
Пераскочыў без аглядкі
Са сваей стругі ў чужую.

XXX.

І галосіць:—„Ўвесь дабытак
„Дам да цэркві да сьвятое,
А„бы толькі у Роксыльду
„Мне ўцячы ад Борывоя!“

XXXI.

І грабцы з упуду ўчулі
Сілу рук сваіх у двоя,
Ды галосяць:—Збаў нас Божа,
„ўберажы ад Борывоя!“

XXXII.

—„Уцякай клабучча племя!“—
Борывой крычыць ў дагоню:—
„Вам спачыць ня даўшы часу
„Хутка сам я буду ў Доні“.

XXXIII.

„К вам, праз мора, ці праз сушу.
„Пралажу сабе дарогу,
„І загодам вашы душы,
„Абяцаю Чорнабогу!“

XXXIV.

Худа Доням вышла худа,
Ў гэнай бітве знамянітай;
У той дзень морскі дзівы.
Панажорлісь трупаў сыта!

XXXV.

І стругоў ў сваім прасторы,
Перавернутых ня мала,
Пачырвонеўшае мора
Ўверх палозьзямі кідала

XXXVI.

Гэнрык-Леу ішоўшы сьмела
На Валын к забаве ратнай,
Як пачуў такую справу
У Брунзавік пашоў папятна.

XXXVII.

І ад Бодрычаў да Рэтры,
Ад Асны да Дубравіка
Ўсюды весць разносяць ветры
Аб пабедзе тэй вялікай.

XXXVIII.

Гамам поўн Валын вясёлы;
Ўкруг Пярунавай бажніцы
Карагодным ходзяць колам,
Дзеў паморскіх вераніцы.

XXXIX.

А ў Роксыльдаўскім саборы
Сабіраюцца манахі.
Выклікаюць: „Гора, гора.“
І малебны служаць ў страху.

XXXX.

І пан біскуп с клірнай сілай
На каленях ў фары стоя,
Моліць: „Божа, ты злітуйся,
Барані ад Борывоя“.


Пераклад з расійскага Л. А.