Брату беларусу
Аўтар: Алесь Мілюць
1935
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 318

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ці ж будзем мы, братка, ад жалю і слёз
Ўсё жыцце гібеці душою?
Знай! — як ні пакутны у свеце наш лёс,
Не змыем мы гора слязою...
Хоць цемра між намі... Хоць цяжкі ўжо гнёт
Гняце нас сягоння да болю...
Вер! — прыйдзе часіна — ачнецца народ
Каваць сваю долю і волю...
І новым шчаслівым свабодным жыццём
Прабудзяцца родныя гоні...
Эх, братка, свабодна і мы зажывём
Пад сцягам Крывіцкай Пагоні!

7 сакавіка 1935 г.
Скорычы