Брату (Езавітаў)
Брату (Трыялет маім вучням) Верш Аўтар: Кастусь Езавітаў 19 лютага 1925 |
Проста, шчыра, сьвята, сьмела
Да Праўды сьветлай, братка, йдзі!
Грамаду будзі, вядзі —
Проста, шчыра, сьвята, сьмела!
Наша шчасьце — ўперадзі!
Шлях ярка асьвятляе вера!
Проста, шчыра, сьвята, сьмела
Да Праўды сьветлай, братка, йдзі!
(19 лютага 1925 г., Рыская турма)