Бродзіць вецер
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/259.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Бродзіць вецер шумлівы, станогі,
Белых зайцаў па моры насе,
Заблудзіўся, гпукае дарогі
У хвалістым, зыбучым аўсе.
Паказалася плямка здалёку —
Карабель адзіпокі паўзе.
Ён крапінкай здаецца на вока,
Ён загубіцца ў кволай слязе.
Нібы дзіва, расце, вырастае
Сівым воблакам лёгкі дымок.
Шле у горы сваё прывітаігае
Гутарлівы, вясёлы гудок,
То плыве сюды «Ленін» з Расіі —
У цяплынь прамяністай Апены.
Над ім кружацца чайкі сівыя,
Так гасця аглядаюць яны.
Усміхпецца на хвілю краіна
У белым вэлюме родных снягоў.
«Ленін» якар сталёвы тут кінуў
Ля абхазскіх глухіх берагоў.