Бура на моры (Міцкевіч/Ельскі)
Бура на моры Санэт Аўтар: Адам Міцкевіч Арыгінальная назва: pl:Burza (Mickiewicz) Пераклад: Аляксандр Ельскі |
Ўзарвала жаглі, руль прыснуў, вада раве, страх родзе,
Грамада плача, помпы енчаць — грук!
Астатнія ліны выпалі людзям з рук —
Разам з крывавым сонцам надзея заходзе!..
Завыў віхар, вална ўзнялася, а на яе горы,
Паўстаўшыя з марскога разлогу,—
ўзышоў анёл смерці і мчыць на залогу,
Як той ваяка, што да штурму бегчы скоры…
Ляжаць многі морам мёртвы, то рукі ўзносяць у натлоку,
Той паў да заве прыяцелей сваіх,
Іншыя моляцца, каб ад смерці адкасацца;
Адзін жа, ціха седзячы гдзесь збоку,
Ўздумаў: Шчаслівы, хто сілы траціць і без іх:
Ён, бач, да бога шчыры, да і мае з кім жагнацца…