Ты бачыў дзеву на скале
Над бегам хваль ва ўбранні белым,
Калі, бушуючы ў імгле,
Іграла мора і грымела,
Як бляск маланак асвятляў
Яе, а вал імчаў за валам,
І вецер біўся і ўзлятаў
З яе лятучым пакрывалам?
Чаруе мора ў бурнай мгле
І неба ў блісканні панурым,
Ды вер мне: дзева на скале
Ўсё ж прыгажэй за хвалі й буры.