Бѣлорусскія народныя пѣсни (1907)/Пѣсни/I/1

1. Дьзіе́ мы были́
Беларуская народная песьня

1907 год
2. Го, го, го, каза

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




1.

Дьзіе́ мы были́
Да няе бывали,
Такого дьзива
Да няе видали.
Шуміели сады
Сей зяеляны́яе.
Якъ у нашаго
Дуо́браго пана
Пасяеруо́тъ двара
Стаяла вярба́.
Шумiе́ли сады
Сей зяеляны́яе.
Пасяеруо́тъ двара
Стаяла вярба́,
А на туй вяербiе́
Залата кара́.
Шумiе́ли сады и т. д.[1]
Аткуль ўзялися
Марскіяе пташки
Да тую кару́
Ащыкитали.
Вышла, выцякла
Сьличная пани
Да тую кару́
Да падабрала.
Да тую кару́
Да падабрала,
Да рамяесьни́чкамъ
Да адаслала.
— Муо́й рамяесьни́чку,
Выли надо́бакъ,
Першы надо́бакъ —
Залаты кубакъ,
Дру́ги надо́бакъ —
Залаты персьцянь,
Трэци надóбакъ —
Руцьвя́ны віе́нчыкъ.
Залаты кубакъ —
На сьпиванняе,
Залаты персьцянь —
Зъ ручакъ мяеняци.
Залаты персьцянь —
Зъ ручакъ мяеняци,
Руцьвяны віе́нчыкъ
Патъ шлюпъ стаци.

Малево.


  1. Припѣвъ — послѣ каждой строфы.