Варта (1918)/Броніслаў Эпімах-Шыпілло

Патаемное Броніслаў Эпімах-Шыпілло
Публіцыстыка
Аўтар: Антон Саросек
Кастрычнік 1918 году
Юморэскі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Броніслау Эпімах-Шыпілло.


Броніслау Эпімах-Шыпілло.

Нацыянальная энцыклопэдыя.

Сярод немалаго ліку дзеячоў беларускаго нацыянальнаго адраджэньня — асоба Броніслава Ігнатавіча Эпімаха-Шыпілло спатыкае вялікую павагу і пачот сярод самых рожных гурткоў і партый.

Карысьць працы «старого дзядзькі з Суполкі» не можэ быць адразу падрахавана. Адно толькі можна сказаць пра Браніслава Ігнатавіча, што гэта — летопісец і вартоўнік беларускаго руху, скарбнік беларускай культуры. Яго вагромністая бібліотэка у Пецярбурзі і багатые збёры рожных матэрыялаў, датычачых нашай роднай справы — можэ быць бэз-супрэчна названа нацыянальным скарбам.

Імя Броніслава Ігнатавіча адразу стало вядомо беларускай інтэлігэнціі, калі у пачатку гэтаго сталецьця пры яго блізкай помачы заложана была у Пецярбурзі беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ», а за тым ужо ўсюды яго рука і воко было на ўсіх культурных беларускіх гуртках Пецярбурга і Вільні.

Паходзіць Броніслаў Ігнатавіч з фольварку Залесьсе, Лепельскаго павету, Вітэбскай губэрні. Скончыўшы Універсытэт, Броніслаў Ігнатавіч адначасьне застаўшыся Віцэ-бібліотэкарам Пецярбургскаго Дзержаўнаго Унівэрсытэту, — састаіць лекторам грэцкай мовы у Рымска-Каталіцкай Духоўной Акадэміі, лекторам лацінской мовы на агульна-навучных курсах А. С. Чэрняева (дзе вучыўся пад апекай Б. І. Эпімаха-Шыпілло вядомы наш паэт Янка Купала). Апроч таго цяпер Б. І — ёсьць Старшынёю вышэй помяненай выдавецкай суполкі, старшынёю «Таварыства ізучэньня культурна-промысловаго стану Беларусі» і чынным сябруком Вітэбскай Вучонай Архіўнай Камісыі.

У нашы дні Броніслаў Ігнатавіч жыве у Пецярбурзі, слывучы там адным аўтарытэтным „беларускім Несторам“, да якого ідуць за парадай, чы помаччу ўсе, у ком гарыць беларускае сэрцэ.

1915 г.

Ант. Саросек.
м. Менск.