Варта (1918)/Народны Сэкрэтарыят 1-го Складу
← Малітва | Народны Сэкрэтарыят 1-го Складу Зацемка Кастрычнік 1918 году |
Кручаная баба → |
Беларуская Народная Рэспубліка. |
Народны Сэкрэтарыят I-го Складу.
Сідзяць з лева на право: Народны Сэкрэтар Прасьветы А. А. Смоліч, Народны Сэкрэтар Гаспадаркі І. Н. Серада, Рэдактар часопісі «Вольная Беларусь» Я. Ю. Лесік, Старшыня Беларускай Дэлегацыі у Кіеві А. І. Цвікевіч. Стаіць: Сябар Народнаго Сэкрэтарыяту А. В. Аусянік, Старшыня Народнаго Сэкрэтэрыяту і Народны Сэкрэтар Міжнародовых справаў Я. Я. Варонка, Скарбнік Народнаго Сэкрэтарыяту Б. І. Захарка, Народны Сэкрэтар Таргоўлі і Прамысловасьці П. А Крэчэускі.
На картачцэ гэтай сфатаграфованы сход 17 чэрвеня 1918 году Народнаго Сэкрэтарыяту з выпадку прыезду Старшыні Беларускай Дэлегацыі у Кіеві у часе яго дакладу аб чыннасьці Дэлегацыі на Украіне. Сход гэты адбыуся у габінэце Старшыні Народнаго Сэкрэтарыяту ў старом памешканні на Захароускей вул., 43, дзе была прынята Радай III-цця Устауная Грамата ад 24—25 сакавіка 1918 году аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.