Варункі ўступленьня ў краёвую абарону Літвы
Варункі ўступленьня ў краёвую абарону Літвы Дакумант 1919 год Крыніца: Газэта «Весьці Часовага Ураду», № 1, 29 сьнежня 1919 г., б. 3 |
1 | Краёвая абарона Літоўскага Гаспадарства падлягае Ураду Літвы і загадам Міністра краёвае абароны. |
2 | Уся краёвая абарона арганізавана на прынцыпе ваеннае днедыпліны. |
3 | Усе самаахвотнікі прымаюцца ў краёвую абарону ня менш як на 1 год. Час службы можа быць прадоўжаны толькі з вольнай умовы з самаахвотнікамі. |
4 | У прыпадку зменшэньня краёвае абароны або дэмобілізацыі самаахвотнікі могуць быць звольнены і раней чымся за адзія год. |
5 | Самаахнотвікі, каторыя дзеля якіх небудзь прычын ня могуць быць на службе ўвесь год, могуць на іх просьбу звольнены, але толькі з згодай начальніка штабу пры міністарстве абароны. |
6 | Кожны самаахвотнік уступаючы ў краёвую абарону, дае забавязаньне на пісьме, што ён будзе бараніць Літоўскае Гаспадарство (Гасударства), будзе заховаваць гасударсьцьвенае права Літвы і спаўняць загады свайго Ураду. |
7 | Урад Літвы дасьць кожнаму самаахвотніку усё ўтрыманьне і 100 марак пэнсыі ў месяц. Апрача гэтага сям’я самаахвотніка, калі ён яе ўтрымлівае, дастае ў месяц 50 марак. |
8 | Гасударства запаўняе быт (быцьцё) раненым самаахвотнікам, каторыя няздатны да працы, а так сама сем’ям забітых салдатоў. Права аб гэтым будзе выдана асобна. |
Прэм’ер-Міністэр М. Сьлежэвіч.
Міністэр краёвае абароны М. Вэлыкіс.