Васільковы россып (1929)/III/Студэнт

Песьняй будзе Студэнт
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1929 год
Сіні шум

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТУДЭНТ

Адляталі лісты у шуме
Верасы усьцілалі і мох.
Ён прышоў тады ў зрэбнай кашулі
І з надзеямі ў сініх вачох.

Ён прышоў, гэты смуглы юнак,
І свае адшукаць пуціны,
Каб зьвіваць іх у полі інакш
Дарагая змагла краіна.

Каб у горадзе змог ён спазнаць,
Што для нас даражэй на сьвеце,
Ці далёкіх палёў сівізна,
Ці сяло ў электрычным сьвеце.

Быт вясковы, такая слынь,
Быт вясковы адна перагаса,
Яшчэ многа патрэбна сіл,
Каб старое навек пагасла.

І сьцяжынкай знаёмай і простай
На зары ён пакінуў сяло…
Цяжкаватая з полем ростань,
Але сэрца кудысь вяло.

...........
...........
Дні міналі у вырай нязнаны,
За гадамі ішлі гады…
Патрапалася кашуля старая,
І пяском замяліся сьляды.

Тут у горадзе стала іначай,
У студэнцкай вясёлай сям‘і
Пазабыліся ўсе няудачы,
Сьцігавалі што век на зямлі.

Ледзь зара залацістымі лейцамі
Зазьвініць над іскрыстым пяском,
З парай кніг пад рукою на лекцыі
Ён сьпяшаецца каля вакон.

І цяпер, калі чорныя дні
Праляцелі куды, ня знаць.
Ён па сьпісу першы выпускнік,
Будаваць краіну, будаваць.

Ах, юнацтва, агонь у крыві,
Кармазынавых песень звон.
Прычакае сына дзядуля сівы,
Не паверыць і скажа: сон.

Вось ты дзе, васільковая праўда,
Вось ты, радасьць с студэнцкіх дзён.
Песьню, песьню сьпявайце, грады!
Новай сіле новы паклон!