Заранкі (1924)/Васількі

(Пасля перасылкі з Васількі (Журба))
Мая рэчка Васількі
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Рыбалоў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАСІЛЬКІ.

Кветачкі сінія,
Вочкі вы мілыя,
Вясной раджаліся,
Ў расе купаліся.
Усходзіць сонейка,
Заходзіць сонейка —
На сініх венчыках
Расінкі іскрацца.
Во пчолка звонкая
Схінулась к венчыку,
Салодкі мёд яна
Зьбірае з кветачак.
Во матылёк ляціць —
Мігціць між кветкамі;
Яму тут весела
Ў праменьнях сонечных.
Прышла дзяўчыначка,
Прышла маленькая,
Зрывае кветачкі,
Зрывае сінія,
Хінецца вуснамі
Да сініх венчыкаў, —
І пацалуй яе —
Бы рожа кволая.
Яна вянок спляла
З тых сiнiх кветачак,
Пашла па полю з iм —
Сьпявае песеньку:
„Кветачкі сінія,
Вочкi вы мілыя,
Вясной раджаліся,
Ў расе купалiся…“