Васіль, васіль, васіль, васіль-васілёчак
Васіль, васіль, васіль, васіль-васілёчак Песня Крыніца: Сайт клуба «Спадчына» |
Васіль, васіль, васіль, васіль-васілёчак,
Ты, мой баравы цвяточак,
Калі ты рос, калі вырас?
Первым часам, первым часам я цябе садзіла,
Другім часам палівала,
Трэцім часам сарывала.
Сарву цвяток, саўю вянок да й пайду ў танок,
А ў тым танку мой нялюбы, мой нялюбы ў кобзу грае.
Яго кобза лубяная, яго струны мачоныя,
Яго смычок — свіны лычок.
Ён на мяне мой нялюбы паглядае —
На мне вянок павядае.
Сарву цвяток, саўю вянок да й пайду ў танок,
А ў тым танку да мой мілы, мой мілы ў кобзу грае.
Яго кобза залатая, яго струны сярэбраны,
Яго смычок — шоўкаў лычок.
Ён на мяне паглядае —
Ва мне сэрца заіграе.
(Запісана: 239. Радченко, 1888, с. 39. Гомельскі павет)