Вершы (Трус, 1925)/Першае каханьне/Ой, у полі за гарою

У купальскую ноч Ой, у полі за гарою
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1925 год
З поэмы „Сірата Алеся“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, у полі за гарою…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОЙ, У ПОЛІ ЗА ГАРОЮ…

Ой, у полі за гарою
Вечар плаваў у дажынках.
А ў тым полі мы з табою
Разьвіталіся, дзяўчынка.

Гаманілі ціха лозы,
Песьні плавалі ў тумане.
О, я быў душой цьвярозы
Ў гэты вечар разьвітаньня!..

Сочна-буйныя загоны
Мора чырвані купала,
А ў прасторы, у разгонным
Грукацеў стальны запал.

Ды пявучая жалейка
Недзе грала за тунэльлю.
Ты пашла на сход ячэйкі,
Тры званкі як празьвінелі.

А мяне цягнік-машына
Паімчала ў бурны горад.
Разьвіталіся, дзяўчынка,
Мы з табою ў вечар горды.