Веснавы санэт
Веснавы санэт верш Аўтар: Уільям Шэкспір Арыгінальная назва: en:Shakespeare's Sonnets (1883)/Sonnet 98 Пераклад: Казімір Сваяк Крыніца: Сваяк, К. Выбраныя творы / Казімір Сваяк; Мінск: Кніга збор, 2010. — 472 с. - с. 128 |
Вясною светлай, у месяцы краскаў,
Быў я далёка ад цябе загнаны…
Сварог агнёвы, для зямелькі ласкаў,
Вёў дзіўны гулі, ад вяселля п’яны;
А птушкі йгралі. — Але ад спеваў,
Ад кветкі майскай так зманнага паху,
Ад шуму рэчкі, ад ветру павеваў —
Быў я далёкі, поўны жальбы й жаху.
Белая шата княгіні лілеі,
Ані пурпура ражанага цвету,
Ні далікатнасць кволай архідэі —
Не цешыць шчасцем журлівага вока,
Бо без цябе я згубіў сваю мэту,
Блізкі мне краскі — Ты, кветка, далёка!
1925