Веснапесьні (1929)/Бразнулі з грукатам дзьверы…

⁂ (У цэлі расселісь халодныя змрокі…) ⁂ (Бразнулі з грукатам дзьверы…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (На двары вастрожным бура…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бразнулі з грукатам дзьверы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Бразнулі з грукатам дзьверы, —
Зноў я у цэлі сырой!
Зноў яе крокамі меру,
Сьцен нарушаю спакой.
З вокнаў далёкага дому
Даносіцца бурна Шопэн
І ў сэрцы нязьведна нікому
Не‘к сумна між воражых сьцен.
Застыўшая зупа з вадзіцы
І чорнага хлеба паўфунт —
Сапраўды, з іх можа зрадзіцца
Гарачы, вялізарны бунт!
Шагаеш… і хочацца ведаць:
Калі-ж людзі стануць людзьмі?
А нешта ірвецца паведаць —
Адвечную казку зямлі…

1928 г.