Сьнег… Бура… Галалёдзіца…
Віхура ўсё болей расходзіцца…
Б‘е віхор гальлё у шыбы ваконныя…
Пяе песьні разгульна-разгонныя…
Дзі і… а а… ры і… а… а… а…
Нібы б‘юцца — змагаюцца волаты:
Бразгаціць іх аружжа, іх золата…
Шуміць бура… гудзе, ня супыніцца…
Коні фыркаюць, скачуць і пеняцца —
Дзі і… а а… ры і… а… а… а…
Вось ізноў іхні бой узгараецца…
Вось ізноў іх мячы сустракаюцца…
Бура бахае… рве свае прывязкі
І зрывае дахоўе і вывяскі…
Дзі і… а а… ры і… а… а… а…
Сьнег… Бура… Галалёдзіца…
Віхура ўсё болей расходзіцца…
Б‘е віхор гальлё у шыбы ваконныя…
Пяе песьні разгульна-разгонныя…
1926 г.
|