Бор Жнеі
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Плёскае, пеніць вазёрная роўня…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жнеі (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖНЕІ.

Па ўзьмежжы вяртаюцца жнеі,
Астуджваючы ногі ў расе,
І песьня іх томнасьцю вее
У вечара ціхай красе…
„Бывайце“… шапочуць калосьсі
І б‘юцца у твар і сярпы…
Ля вёскі кружаць адгалосьсі,
Як цені, мігаюць снапы…
І стомлена працаю цела,
І ные спрацованы крыж…
За дальлю зара дагарэла,
Калі-жа супачынак, калі?
Ўжо месяц чырвоны над вёскай
Праз вецьце глядзіць на палі…
Вагніста-срабрыста палоскі
Бяз краю… ў жытох паплылі…
А жніўны напеў не змаўкае,
У вечар плыве і зьвініць:
„У хаце дзетанькі чакаюць,
У жнейкі сьпіначка баліць“…

1928 г.