Веснапесьні (1929)/Праз сьнежную муць льлецца месяц-жаўток…

⁂ (На двары марозы лютыя…) ⁂ (Праз сьнежную муць льлецца месяц-жаўток…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Стамілася беднае сэрца ад суму…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Празь сьнежную муць льлецца месяц-жаўток…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Праз сьнежную муць льлецца месяц-жаўток…
Серабрыста курыцца мяцеліца…
Ліпы ў садзе прыбраліся ў рызы-сьняжок.
Бель на вёску раўнінаю сьцелецца…
Да вясны… да вясны… вецер нудна пяе
І нясецца на поле завеям
Сэрца марыць аб сонечнай поўдня красе,
Хоча зьзяючай казкі вясеньняе.

1928 г.